сукупнасць органаў стрававання ў жывёл і чалавека, якія забяспечваюць мех. і хім. апрацоўку ежы, усмоктванне яе састаўных ч. і выдзяленне незасвоеных рэшткаў. У пазваночных С.с. ўключае ротавую поласць, глотку, стрававод, страўнік, кішэчнік, буйныя стрававальныя залозы (печань, падстраўнікавая залоза). У расліннаедных адзначаецца значная даўж. кішэчніка, асабліва тоўстага (напр., у коней з’яўляюцца дадатковыя сляпыя адросткі), у кароў страўнік мае 4 камеры, у драпежных кішэчнік карацейшы, страўнік аднакамерны. Розныя аддзелы С.с. выконваюць спецыфічныя функцыі ў працэсе бесперапыннага ператраўлення ежы (напр., хім. працэс стрававання і ўсмоктвання ў страўніку і тонкай кішцы), таксама нестрававальныя функцыі (напр., выдзяляльных органаў, эндакрынных залоз, імунныя).